Tribuna/Футбол/Блогі/Бундэсліга. Беларускі варыянт/Ліга Чэмпіёнаў 2014-2015. Лёсаванне групавога этапу

Ліга Чэмпіёнаў 2014-2015. Лёсаванне групавога этапу

Праз паўгадзіны вырашыцца лёс 32 лепшых каманд Еўропы, сярод якіх ёсць 4 нямецкія прадстаўнікі: Баварыя Мюнхен, Барусія Дортмунд, Шальке-04 і леверкузенскі Баер, які катком прайшоўся па віцэ-чэмпіёну Даніі ў апошнім раўндзе кваліфікацыі.

Аўтар — Bayern-fan
28 жніўня 2014, 19:45

Прадставім кошыкі сённяшняга лёсавання

Як бачна, прысутнасць Ліверпуля ў 3 кошыку і Манака з Ромай у 4 можа забяспечыць "групу смерці". Напрыклад: Баварыя-Ювентус-Ліверпуль-Манака, ці Рэал Мадрыд-Барусія Дортмунд-Ліверпуль-Рома. 

Гэтак жа самаму найменшрэйтынгаваму нямецкаму прадстаўніку можа пашанцаваць: Порту-Зеніт-Баер Леверкузен-Мальмё ці Бенфіка-Базэль-Баер Леверкузен-Марыбор.

Таму назапашваемся поп-корну і глядзім трансляцыю) І як і ўсе беларускія аматары жадаем удалага лёсавання чэмпіёну Беларусі барысаўскаму БАТЭ і паспяховых гульняў у адказ мінскаму Дынама і салігорскаму Шахцёру)

P.S. Учора ўвечары зрабіў "сваё" лёсаванне)

Для нямецкіх клубаў вынікі такія:

В: Баварыя - Манчэсцер Сіці - Атлетык Більбаа - Рома

С: Бенфіка - Барусія Дортмунд - Алімпіякос - Манака

Е: Барселона - Ювентус - Баер Леверкузен - Андэрлехт

Н: Чэлсі - Шальке-04 - Аякс - Мальмё

Барысаўчанам дасталіся Порту, Базэль і маскоўскі ЦСКА.

Ці спраўдзіцца мой прагноз - хутка пабачым. 

 

 

Найлепшае ў блогахБольш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Што не так у Дортмундзе
17 снежня 2014, 16:48
7
Наперадзе планеты ўсёй!
6 лістапада 2014, 15:24
1 тур. Пачынаем!
26 жніўня 2014, 01:53
4
Дортмунд 2-0 Мюнхен
15 жніўня 2014, 00:58
Аднаўленне працы
21 ліпеня 2014, 01:52
Усе пасты