Tribuna/Гандбол/Блогі/Мова Спартова/«Віцязь»: тое, што ў матчы супраць маскоўскага «Спартака» аб'явы дыктара гучалі па-беларуску - вельмі файна

«Віцязь»: тое, што ў матчы супраць маскоўскага «Спартака» аб'явы дыктара гучалі па-беларуску - вельмі файна

Нашы госці з Расіі можа быць упершыню пачулі беларускую мову, а некаторыя адкрылі для сябе, што ў нашай краіны ёсць свая мова.

Аўтар — Ігар Случак
22 жніўня 2017, 14:40
1
«Віцязь»: тое, што ў матчы супраць маскоўскага «Спартака» аб'явы дыктара гучалі па-беларуску - вельмі файна

Аляксандр Ланін, брамнік "Віцязя":

- Тое, што на працягу ўсяго матча супраць маскоўскага "Спартака" аб'явы дыктара гучалі па-беларуску - гэта вельмі здорава. Нашы госці з Расіі можа быць упершыню пачулі беларускую мову, а некаторыя адкрылі для сябе, што ў нашай краіны ёсць свая мова.

Я лічу, што нашым заўзятарам было, і на наступных гульнях будзе, прыемна пачуць беларускамоўнага дыктара. Трэкі Brutto, Ляпісаў, Akute і Лявона Вольскага на размінке і ў перапынку матча - таксама добры ход, гэта ўсяляе пачуцце патрыятызму і падабаецца гледачам. Дзеянні клуба ў папулярызацыі роднай мовы, мажліва выглядаюць кропляй у моры ў маштабах Беларусі, але менавіта з такіх маленькіх кропляў і нараджаецца мора.

 

Іншыя пасты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 студзеня 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 студзеня 2018, 10:05
Усе пасты