Клубы Экстралігі - больш мовы, калі ласка!
Распачаўся 23-ці чэмпіянат Беларусі і з гэтай нагоды даслаў ва ўсе 11 клубаў Экстралігі прапанову больш выкарыстоўваць беларускую мову. Цікава, якія адпіскі будуць, каб даказаць, што беларускую мову развіваць нельга/немэтазгодна? Хоць сам спадзяюся, што за год у хакеі з’явілася больш патрыётаў Беларусі, беларускай мовы і беларускай незалежнасці. Прапановы наступныя:
Распачаўся 23-ці чэмпіянат Беларусі і з гэтай нагоды даслаў ва ўсе 11 клубаў Экстралігі прапанову больш выкарыстоўваць беларускую мову. Цікава, якія адпіскі будуць, каб даказаць, што беларускую мову развіваць нельга/немэтазгодна? Хоць сам спадзяюся, што за год у хакеі з'явілася больш патрыётаў Беларусі, беларускай мовы і беларускай незалежнасці. Прапановы наступныя:
1. Выканаць эмблему клуба па-беларуску;
2. Пісаць прозвішчы гульцоў на форме па-беларуску;
3. Агучваць аб’явы на арэне па-беларуску;
4. Пісаць на табло на арэне па-беларуску;
5. Стварыць беларускамоўную версію сайта;
6. Весці афіцыйныя старонкі ў сацыяльных сетках па-беларуску;
7. Выконваць афішы да гульняў па-беларуску;
8. Выконваць праграмкі да гульняў па-беларуску;
9. Праводзіць прэс-канферэнцыі па-беларуску;
10. Праводзіць іншыя захады па папулярызацыі беларускай мовы і культуры.