Усе навіны

«Спартсмены не маюць дачынення да вайны супраць Украіны». WBA вярнула расійскіх і беларускіх баксёраў у рэйтынгі арганізацыі

14 снежня 2022, 10:19
1

(WBA) афіцыйна вярнула баксёраў з Расіі і Беларусі ў рэйтынгі арганізацыі.

Сусветная баксёрская асацыяцыя (WBA) выступіла з заявай, у якой вырашыла аднавіць расійскіх і беларускіх баксёраў на месцах у рэйтынгу.

«Спартсмены з гэтых краін не з'яўляюцца вайскоўцамі і не ўваходзяць у склад урада, таму не маюць дачынення да вайны супраць Украіны.

Аднак было вызначана, што любы баец, які выкажацца ў падтрымку вайны або прыме ўдзел у ёй, будзе неадкладна адхілены», – паведаміла арганізацыя.

Нагадаем, што ў сакавіку WBA адхіліла прадстаўнікоў Беларусі і Расіі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.