Усе навіны

Уладзімір Клічко: «Разбураць інфраструктуру і забіваць мірных жыхароў – звычайная справа для Пуціна»

29 снежня 2022, 16:23

Былы ўкраінскі баксёр Уладзімір Клічко пракаментаваў сённяшні абстрэл Расіяй Украіны.

«Сёння раніцай Расія атакавала Украіну больш за 120 крылатымі ракетамі.

Разбураць інфраструктуру і забіваць мірных жыхароў – звычайная справа для Пуціна.

Для астатняга чалавецтва гэта злачынства», – напісаў Клічко.

29 снежня Расія абстраляла ракетамі ўкраінскія Адэсу, Запарожжа, Кіеў, Львоў, Сумы, Харкаў. З 24 лютага Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.