Усе навіны

Аляксандр Усік: «Усё, што не зрабіў Гітлер, працягвае рабіць Пуцін»

11 студзеня 2023, 17:28
1

Чэмпіён WBA Super, IBF, WBO, IBO і The Ring у суперцяжкай вазе Аляксандр Усік (20-0, 13 ДА) правёў паралель паміж дыктатарамі Адольфам Гітлерам і Уладзімірам Пуціным.

Нагадаем, з 24 лютага Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«Няма ніякай святой вайны ці ачышчэння. Ёсць вайна, якую вы развязалі 24 лютага 2022 года. Напалі на Украіну, нібы абараняючы нейкіх рускіх, якія не жадаюць вашай абароны.

Таксама вы напалі на Чэхаславакію шмат гадоў таму, гэтак жа вы прыехалі яшчэ ў іншыя краіны. У Грузію. Вы ўсюды прыязджаеце з абаронай, але толькі вы сваіх рускіх не абараняеце ў самой Расіі. Ніяк не абараняеце.

Вы змагаецеся з фашызмам і нацызмам, якога няма. Вы – Трэці рэйх ва ўсёй яго праяве. Усё тое, што не зрабіў Гітлер, усё працягвае рабіць ваш прэзідэнт» – сказаў Усік.