Усе навіны

Макарэвіч хоча працягнуць кар’еру гульца: «Не ведаю, атрымаецца знайсці каманду ці не. У Расію не паеду, а вось іншыя краіны я буду разглядваць»

22 траўня 2022, 12:10

Былы брамнік зборнай Беларусі па пляжным футболе Валерый Макарэвіч жадае працягнуць кар’еру гульца. Пра гэта ён сказаў у інтэрв’ю прэс-службе «Крумкачоў», дзе Макарэвіч зараз з’яўляецца трэнерам брамнікаў.

– У пляжным футболе вы ўжо завяршылі кар’еру ці яшчэ збіраецеся працягваць?

– Гэта пытанне вельмі складанае, таму што абставіны не дазваляюць зараз ні ў зборнай, ні ў чэмпіянаце Беларусі прыняць удзел. Але калі з’явіцца магчымасць згуляць у якім-небудзь чэмпіянаце, я буду [гэты варыянт] разглядваць.

Зараз павінен адбыцца турнір Euro Winners Cup – Ліга чэмпіёнаў у пляжным футболе. Не ведаю, атрымаецца знайсці каманду ці не... Калі атрымаецца, можа паспрабую за каго-небудзь з’ездзіць. А так, калі пакліча хто-небудзь... Скажам так, у Расію ўжо не паеду: няма вялікага жадання туды ехаць. А вось іншыя краіны я буду разглядваць. 

Я прымаў удзел у чэмпіянаце Украіны амаль што кожны год, але я так думаю, што ў гэтым годзе чэмпіянат не адбудзецца, на жаль. Спадзяюся, што з’явяцца яшчэ якія-небудзь прапановы. Хацелася б яшчэ прыняць удзел [у якім-небудзь чэмпіянаце], бо адчуваю: ёсць яшчэ сілы, мог бы яшчэ годзік, – сказаў Макарэвіч.

Нагадаем, што на дадзены Макарэвічу 38 гадоў.