Усе навіны

Кубак Рэгіёнаў УЕФА. Прамежны раунд. «Колас» перамог турэцкі «Кайсеры»

2 лістапада 2022, 13:41
2

2 лістапада чэрвеньскі "Колас" пад кіраўніцтвам Юрыя Пунтуса перамог турэцкі "Кайсеры" (3:0) у першым матчы прамежнага раунда Кубка Рэгіёнаў УЕФА.

Падчас міні-турніру, які складаецца з гэтай і наступных сустрэч з партугальскім «Лісабонам» і фінскім «Тампэрэ», выявіцца пераможца, які атрымае пуцёўку ў фінальны этап.

Матч з "Лісабонам" адбудзецца 5 лістапада ў 18:30 , з "Тампэрэ" - 8 лістапада ў 16:30.

Адзначым, што на папярэднім этапе беларусы атрымалі перамогі ва ўсіх трох матчах.

«Кайсеры» – «Колас» – 0:3 (0:2, 0:1)

Голы: 0:1 – Лізуноў (30), 0:2 – Паляшчук (45+1), 0:3 – Караткевіч (52).