Усе навіны

Украінскі арбітр Кубрак: «Падчас знаходжання ў расійскім палоне адчуваў падтрымку кожны дзень. Гэта надавала сілаў і дапамагло перажыць няволю»

2 лістапада 2022, 18:42

Украінскі арбітр Дзмітрый Кубрак пракаментаваў сваё вызваленне з расейскага палону, якое адбылося ў верасні. «У адрозненне ад нашых ворагаў, якія пастаянна паўтараюць, што сваіх не кідаюць, але на практыцы лічаць суайчыннікаў гарматным мясам, для Украіны кожны яе грамадзянін з'яўляецца самай высокай каштоўнасцю. Падчас знаходжання ў палоне я адчуваў гэтую падтрымку кожны дзень, штохвілінна, і гэта надавала сіл і дапамагло перажыць няволю», — распавёў Кубрак. У пятніцу, 4 лістапада, ён будзе абслугоўваць свой першы матч пасля працяглай паўзы — гульню юнацкага чэмпіянату паміж «Зарой» і «Металістам».