Усе навіны

Кіраўніцтва мінскага «Дынама» разглядае магчымасць звальнення Чалядзінскага перад матчам з «Нёманам» («Вуха»)

3 лістапада 2022, 11:59
3

Як паведамляе Telegram-канал «Вуха», кіраўніцтва мінскага «Дынама» сур'ёзна разглядае магчымасць звальнення Арцёма Чэлядзінскага з пасады галоўнага трэнера пасля разгромнай паразы ад «Энергетыка-БДУ» (1:4) у перанесеным матчы чэмпіянату Беларусі.

Адстаўка можа адбыцца да хатняга матча 29-га тура з «Нёманам», які пройдзе 6 лістапада ў 14:00.