Усе навіны

Упершыню ў гісторыі ЛЧ у плэй-оф выйшла 5 італьянскіх трэнераў

3 лістапада 2022, 23:32

Пяць трэнераў з Італіі вывелі свае каманды ў плэй-оф ЛЧ пасля завяршэння групавога этапу.

Такое адбылося ўпершыню ў гісторыі турніру. У плэй-оф выйшлі Карла Анчалоці з «Рэалам», Антоніа Контэ з «Тотэнхэмам», Лучана Спалеці з «Напалі», Стэфана Піолі з «Міланам» і Сімоне Індзагі з «Інтэрам».

Адзіны італьянскі трэнер, які не здолеў у гэтым сезоне выйсці ў плэй-оф ЛЧ – Масіміліяна Алегры з «Ювентусам». Каманда будзе гуляць у ЛЕ.