Усе навіны

ФІФА: «Калі ласка, не дазвольце зацягваць футбол у кожнае існуючае ідэалагічнае ці палітычнае супрацьстаянне»

4 лістапада 2022, 15:23

Прэзідэнт ФІФА Джані Інфантына і генеральны сакратар Фатма Самура звярнуліся з лістом да ўсіх 32 краін-удзельніц чэмпіяната свету з нагоды закранутых некаторымі праблем.

«Калі ласка, засяродзімся зараз на футболе. Мы ведаем, што футбол не існуе ў вакууме, і мы, як і вы, разумеем, што існуе шмат выклікаў і цяжкасцяў палітычнага характару па ўсім свеце. Але, калі ласка, не дазвольце зацягваць футбол у кожнае існуючае ідэалагічнае ці палітычнае супрацьстаянне», – сказана ў сумесным лісце.

«У ФІФА мы імкнемся паважаць усе думкі і перакананні, не раздаючы маральных урокаў усяму астатняму свету.

Адной з найвялікшых пераваг свету з'яўляецца менавіта яго разнастайнасць, і калі інклюзія нешта азначае, гэта азначае павагу да гэтай разнастайнасці. Ніводны народ, культура ці нацыя не «лепшыя» за любыя іншыя.

Гэты прынцып з'яўляецца асновай узаемнай павагі і недыскрымінацыі. І гэта таксама адна з галоўных каштоўнасцей футбола. Такім чынам, калі ласка, памятаем усё пра гэта і няхай футбол займае цэнтральнае месца», – прадстаўлены ў лісце словы Інфантына.