Усе навіны

«Астан Віла» ў дэбютным матчы Эмеры абыграла МЮ

6 лістапада 2022, 19:03

Іспанскі трэнер Унаі Эмеры правёў першы матч у якасці коуча «Астан Вілы».

«Віла» пад яго кіраўніцтвам дома перамагла «Манчэстэр Юнайтэд» – 3:1.

Дзякуючы гэтым тром ачкам каманда паднялася з 17-га месца на 13-е.

Пасля 14 згуляных матчаў у бірмінгемскага клуба 15 ачкоў: 4 перамогі, 3 нічыіх і 7 паражэнняў. Розніца мячоў – 14:21.

У наступным туры АПЛ каманда Эмеры адправіцца ў госці да «Брайтана», а перад тым зноў сустрэнецца з МЮ, але ў Кубку ангельскай лігі.