Усе навіны

Павел Раднёнак: «ЧБ складаецца з трох элітных клубаў, астатнія – масоўка. У «Энергетыка-БДУ» ёсць жаданне не быць масоўкай»

6 лістапада 2022, 19:26
5

Галоўны трэнер «Энергетыка-БДУ» Павел Раднёнак на двух мовах пракаментаваў перамогу сваёй каманды над «Гомелем» (2:1) у 29-м туры вышэйшай лігі.

– (гаворыць на рускай) Вельмі складаная эмацыйная гульня з усіх пунктаў гледжання: і надвор“е, і поле, і няўступлівы супернік. Што ж, будзем аб“ектыўныя, удача сёння была на нашым баку. Шанцуе тым, хто вязе (рускамоўны каламбур розных значэнняў слова «везти» – заўв. Tribuna.com).

– (пытанне па-беларуску) Якая гульня была больш цяжэйшая: з «Дынама» ці з «Гомелем»?

– (пераходзіць на беларускую) Дзякуй вам за гэтае пытанне, але вы мяне прабачце, я не вельмі добра размаўляю на беларускай мове. І я баюся пакрыўдзіць усіх беларускамоўных беларусаў сваёй не найлепшай беларускай. Таму я перайду на рускую. (пераходзіць на рускую) Абодва матчы былі цяжкія, але сёння мы сутыкнуліся з цэлай кучай праблем. Перад матчам трэба было, па-першае, перамагаць. Па-другое, замяніць двух слупоў абароны. Калі для клубаў першай тройкі гэта праблема, то для нас яна сур“ёзная. Таму сёння было цяжэй. Нават чыста эмацыйна. Мы ніколі не выйгравалі. Мы з найнізкіх ліг. А сёння трэба было прымусіць сябе. Ты змагаешся, і тут праблемы, і супернік няўступлівы. Гэта вельмі дарагога каштуе. (пераходзіць на беларускую) Яшчэ раз прабачце за мову.

– (пытанне па-руску) Як вы ставіцеся да таго, што чэмпіянат давядзецца завяршаць яшчэ адным матчам з мінскім «Дынама»?

– (адказвае на рускай) Выдатна! Хлопцы зрабілі вялізны крок у развіцці сёлета. Шчыра кажучы, мы не чакалі такога прагрэсу. І гэтая серыя з апошніх матчаў – «Дынама», «Гомель», БАТЭ, зноў «Дынама» – яны нам вельмі патрэбныя для станаўлення каманды. У нас ёсць вялікае жаданне не быць масоўкай. Наш чэмпіянат складаецца з трох элітных клубаў, і астатнія – масоўка, якая проста падыгрывае гэтым траім. Мы ўсімі сіламі спрабуем выбрацца з гэтага «балота», з гэтай масоўкі, каб заняць нейкае вызначанае месца ў нашым чэмпіянаце.

– (пытанне на беларускай) Калі абстрагавацца ад гульні «Шахцёра» ў апошнім туры, ці будзе «Энергетык-БДУ» змагацца за золата?

– (пераходзіць на беларускую) Мы? Будзем змагацца, колькі ў нас будзе сіл. Я вам абяцаю, – сказаў Раднёнак.

🔥 Спампуй дадатак пра спорт і чытай навіны пра спорт па-беларуску | Android | iOS

Паказаць яшчэ 5