Усе навіны

Павел Кірыльчык: «Вельмі рады перамозе над «Дняпром», таму што «Арсенал» рухаецца да нялёгкай задачы – застацца ў ЧБ»

7 лістапада 2022, 08:13

Галоўны трэнер «Арсенала» Павел Кірыльчык пракаментаваў перамогу сваёй каманды ў матчы з «Дняпром» (1:0).

– Вельмі рады перамозе, таму што мы рухаемся і рухаемся да нашай нялёгкай задачы – застацца [у вышэйшай лізе]. Таму, улічваючы, як згулялі супернікі, нарэшце мы выбраліся з гэтай зоны (пасля перамогі «Арсенал» падняўся з зоны вылету ў зону пераходных матчаў, займаючы 14-е месца – заўв. Tribuna.com).

Што тычыцца гульні. Добры матч, улічваючы няпростыя ўмовы надвор'я і тое, што гулялі супраць маладой, забіяцкай каманды. Цікава было, як мне падаецца, і моманты мелі. Адзінае, хацелася б, каб мае хлопцы забілі другі гол і нам было б лягчэй. Ну, як ёсць, значыцца так.

Рухаемся далей. Наперадзе застаўся адзін тур чэмпіянату супраць флагмана – БАТЭ – будзем рыхтавацца, таму што нічога яшчэ не зразумела, – сказаў Кірыльчык.

🔥 Спампуй дадатак пра спорт і чытай навіны пра спорт па-беларуску | Android | iOS