Усе навіны

Сяргей Ясінскі: «Лік 1:3 у матчы «Віцебск» – «Іслач» не зусім справядліва адлюстроўвае, што адбывалася на полі»

7 лістапада 2022, 11:51

Галоўны трэнер «Віцебска» Сяргей Ясінскі пракаментаваў паразу ад «Іслачы» – 1:3.

– Гледзячы на лік, можна падумаць, што супернік быў на галаву вышэй за нас, але мне ўсё-такі здаецца, што лік не зусім справядліва адлюстроўвае тое, што адбывалася на полі.

Асабліва добры быў першы тайм, калі мы не дазвалялі нічога зрабіць саперніку, стваралі момант за момантам, але незабіты гол, на жаль, актывуе вельмі старую і справядлівую футбольную прымаўку: не забіваеш ты – забіваюць табе. І ў раздзявальню мы атрымалі гол проста на роўным месцы з нічога.

На жаль, ён псіхалагічна апынуўся велізарным допінгам для гасцей. Акрамя таго, яны перастроiліся на тры цэнтральныя абаронцы і проста чакалі нашых памылак у абароне, якія і здарыліся. Хаця ў другім тайме мы таксама маглі забіць, і некалькі 100%-х магчымасцяў было.

На сённяшні дзень мы патрапілі ў звышцяжкае становішча, але ў нас яшчэ ёсць адзін тур. І хлопцы, і я настроеныя змагацца да апошняга, гэта значыць выкарыстаць максімальна ўсе шанцы для таго, каб застацца ў вышэйшай лізе, – сказаў Ясінскі.

❤️ Новыя дадаткі Tribuna.com! Самыя хуткія навіны спорту | Android | iOS