Усе навіны

Піке можа правесці яшчэ адзін матч за «Барсу» праз траўмы цэнтрабекаў каманды

7 лістапада 2022, 13:10

35-гадовы абаронца Жэрар Піке, які абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар'еры і правёў развітальны матч на «Камп Ноу», можа прыняць удзел у яшчэ адной афіцыйнай гульні «Барселоны».

Як паведамляе Football Espana са спасылкай на Sport.es, у цэнтрбека ёсць шанец згуляць супраць «Осасуны» на выездзе.

У клубе разумеюць, што перамога ў гэтым матчы дазволіць не адпусціць «Рэал» больш чым на адно ачко ў табліцы перад паўзай на ЧС-2022. Пры гэтым трэнерскаму штабу цяпер даводзіцца вырашаць праблему з дэфіцытам выканаўцаў у абароне праз траўмы Рональда Арауха і Жуля Кюндэ.

Хаві можа разлічваць толькі на Эрыка Гарсія і Андрэаса Крыстэнсена, які завяршае сваё аднаўленне ад папярэдняга пашкоджання. Таксама ў цэнтр можа быць пераведзены Маркас Алонса.