Усе навіны

«Ардабасы» Сяднёва скончыў чэмпіянат Казахстана на пятым месцы

7 лістапада 2022, 19:33

У нядзелю, 6 лістапада, завяршыўся апошні 26-ы тур чэмпіянату Казахстана. «Ардабасы» беларускага трэнера Аляксандра Сяднёва згуляў унічыю з «Мактааралам» – 0:0 і завяршыў сезон на пятым радку.

У складзе «Ардабасы» таксама выступаюць беларускі паўабаронца Зміцер Барадзін (11 матчаў і 3 галы ў цяперашнім сезоне) і нападаючы Усевалад Садоўскі (20 матчаў і 4 галы).

«Мактаарал» па выніках сезон заняў восьмае месца. У складзе атакентцаў таксама выступаюць беларускія футбалісты – абаронца Аляксей Наско (10 матчаў і 1 гол), паўабаронцы Павел Чыкіда (12 матчаў) і Руслан Юдзянкоў (25 матчаў і 1 гол).

Нагадаем, «Ардабасы» выйшаў у фінал Кубка Казахстана. Там каманда Аляксандра Сяднёва сустрэнецца з «Акжайыкам», за які выступаюць беларусы Павел Назаранка і Радзівон Сямук.