Усе навіны

Абдыхолікаў паўтарыў рэкорд Васілюка па колькасці пераможных галоў за сезон вышэйшай лігі

8 лістапада 2022, 22:22
1

Узбекскі нападаючы «Энергетыка-БДУ» Бабур Абдыхолікаў паўтарыў рэкорд чэмпіянатаў Беларусі па колькасці пераможных галоў у сезоне.

На рахунку 25-гадовага форварда ў гэтым сезоне 10 такіх мячоў. Гэта паўтарэнне дасягнення, якім раней аднаасобна валодаў беларускі форвард Раман Васілюк (устанавіў у складзе «Славіі» у 2000 годзе).

Па 9 разоў вікторыі сваім камандам прыносілі Пётр Качура (1993/94, «Дынама» Мн, «Дынама-93») і Сяргей Давыдаў (2001, «Нёман-Белкард»).