Усе навіны

«Іслач» упершыню ў гісторыі набрала больш за 50 ачкоў за сезон ЧБ

9 лістапада 2022, 10:33

«Іслач», якая ідзе ў табліцы чэмпіянату Беларусі на 5-м радку, упершыню ў гісторыі набрала больш за 50 ачкоў за сезон. Перад апошнім турам «ваўкі» маюць 51 бал.

Лепшым вынікам для «Іслачы» да гэтага былі 47 балаў у сезоне-2019. Тады клуб таксама заняў 5-е месца ў вышэйшай лізе.

У матчы апошняга тура вышэйшай лігі «Іслач» прыме «Тарпеда-БелАЗ». Матч пройдзе ў суботу, 12 лістапада.

❤️ Новыя дадаткі Tribuna.com! Самыя хуткія навіны спорту | Android | iOS