Усе навіны

Сон Хын Мін згуляе на ЧС-2022, нягледзячы на аперацыю на арбітальнай костцы

9 лістапада 2022, 18:40

Форвард «Тотэнхэма» і зборнай Паўднёвай Карэі Сон Хын Мін пацвердзіў, што паспее аднавіцца да пачатку ЧС-2022.

Нагадаем, 30-гадовы футбаліст атрымаў траўму ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Марсэля» (2:1).

Яму была зроблена аперацыя на арбітальнай костцы вакол левага вока.

«Не магу дачакацца, каб прадставіць сваю краіну, да хуткай сустрэчы ў Катары», — заявіў Сон.

24 лістапада Карэя згуляе супраць Уругвая.