Усе навіны

Гёцэ, Адэемі, Мукако і Мюлер – у заяўцы зборнай Германіі на ЧС-2022. Ройс, Хумельс і Гозенс – па-за спісам

10 лістапада 2022, 15:50

Зборная Германіі абвясціла фінальную заяўку з 26 футбалістаў на чэмпіянат свету ў Катары.

Брамнікі: Мануэль Ноер («Баварыя»), Марк-Андрэ тэр Штэген («Барселона»), Кевін Трап («Айнтрахт»);

Абаронцы: Армель Бела-Качап («Саўтгемптан»), Матыяс Гінтэр, Крысціян Гюнтэр (абодва – «Фрайбург»), Тыла Керэр («Вест Хэм»), Лукас Клостэрман, Давід Раум (абодва – «Лейпцыг»), Антоніа Рудыгер («Рэал»), Ніка Шлотэрбек, Ніклас Зюле (абодва – «Барусія» Дортмунд);

Паўабаронцы: Юлiян Брант («Барусія» Дортмунд), Джамал Мусіяла, Леон Гарэцка, Ёзуа Кіміх, Томас Мюлер, Лерой Санэ (усе – «Баварыя»), Марыя Гёцэ («Айнтрахт»), Ілкай Гюндаган («Манчэстэр Сіці»), Кай Хаверц («Чэлсі»), Ёнас Хофман («Барусія» Мёнхенгладбах),

Нападаючыя: Карым Адэемі, Юсуфа Мукако (абодва – «Барусія» Дортмунд), Ніклас Фюлькруг («Вердэр»), Серж Гнабры («Баварыя»).

У спіс не патрапілі Марка Ройс, Робін Гозенс і Матс Хумельс. З-за траўмы на турнір таксама не паедзе Тыма Вернер.