Усе навіны

Роберт Левандоўскі: «Бразілія і Аргенціна - фаварыты ЧС-2022»

10 лістапада 2022, 17:15

Нападаючы «Барселоны» і зборнай Польшчы Роберт Левандоўскі назваў сваіх фаварытаў Чэмпіянату свету-2022 у Катары.

«Гэта не звычайны Чэмпіянат свету, бо ён будзе праходзіць пасярод сезона. Але, я думаю, ёсць некалькі фаварытаў у Еўропе і Амерыцы. Да прыкладу, Бразілія і нават Аргенціна, якая ў нашай групе.

Але, на чэмпіянаце свету таксама патрэбныя поспех і аптымальная форма партнёраў», - сказаў Левандоўскі.

У групе з зборная Польшчы згуляе супраць Аргенціны, Мексікі і Саудаўскай Аравіі.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com