Усе навіны

Трэнер па фізпадрыхтоўцы «Вікторыі» Антанюк дыскваліфікаваны на 4 матчы пасля паўфіналу Д3 з «Крумкачамі»

11 лістапада 2022, 14:58

10 лістапада адбылося паседжанне кантрольна-дысцыплінарнага камітэта АБФФ. Па выніках трэнер па фізпадрыхтоўцы «Вікторыі» з Мар'інай Горкі Дзмітры Артанюк быў дыскваліфікаваны на 4 матчы.

Трэнер атрымаў пакаранне пасля другога паўфінальнага матча з «Крумкачамі» (3:2), па выніках якога мінчане выйшлі ў фінал другой лігі (у першым матчы было зафіксавана – 2:2).

Артанюк пакараны па ч. 1 артыкула 71 дысцыплінарнага кодэкса, які абвяшчае: «Выкарыстанне футбалістам або афіцыйнай асобай клуба (каманды) ненарматыўнай лексікі, абразлівых слоў і выразаў, а таксама абразлівых жэстаў у дачыненні да афіцыйных асобаў матчу да, падчас і пасля матчу караецца. ад 2 да 5 матчаў і штрафам у памеры ад 10 да 50 базавых велічыняў».

Згодна з пратаколам матчу Антанюк быў выдалены з лаўкі «Вікторыі» на 62-й хвіліне за «нязгоду з рашэннем арбітра ў выглядзе нецэнзурнай лаянкі ў адрас судзейскай брыгады».

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com