Усе навіны

Матч за трэцяе месца ў Д3 паміж «Партызанам» і «Вікторыяй» перапынялі з-за згаслага святла на стадыёне

12 лістапада 2022, 20:48

12 лістапада ў матчы за 3-е месца ў другой лізе «Партызан» сустракаўся з «Вікторыяй» (3:2).

На 72-й хвіліне матча на стадыёне ФК «Мінск» пагасла святло. Гэта адбылося адразу пасля другога гола ў вароты «Партызана».

Гульня аднавілася праз 8 хвілін, калі асвятленне стадыёна ўдалося аднавіць.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com