Усе навіны

«Напалі» зацікавіўся сынам Ліліяна Цюрама Хэфрэнам і хаўбекам «Удынэзе» Самарджычам

14 лістапада 2022, 11:30

Інсайдэр Нікола Скір паведаміў, што «Напалі» назірае за апорным паўабаронцам «Ніцы» Хэфрэнам Цюрамам і атакуючым хаўбекам «Удынезэ» Лазарам Самарджычам.

Італьянскі клуб разглядае трансферы гэтых футбалістаў для наступнага сезона.

Скаўты неапалітанцаў назіралі за гульцамі ў шматлікіх матчах на працягу апошніх месяцаў.

Хэфрэн Цюрам – сын былога абаронцы зборнай Францыі Ліліяна Цюрама і брат форварда «Барусіі» Менхенгладбах Маркуса Цюрама. У сезоне 2022/23 ён зрабіў 4 асістаў у 23 матчах за французскі клуб.

На рахунку Самарджыча 3 галы і 1 дзейсная перадача ў 16 сустрэчах за «Удынезэ».