Усе навіны

Грыфа – аўтар самага ранняга хет-трыка ў Бундэслізе за апошні 31 год

14 лістапада 2022, 12:40

У 15-м туры чэмпіянату Германіі «Фрайбург» перамог на ўласным полі «Уніён» з лікам 4:1.

Тры мячы гаспадароў на рахунку нападаючага Вінчэнца Грыфа. Ён стаў аўтарам самага ранняга хет-трыка ў Бундэслізе за апошні 31 год, забіўшы на 4-й, 6-й і 20-й хвілінах.

У жніўні 1991-га нападаючы «Дуйсбурга» Міхаэль Тэніс забіў тры галы «Карслруэ» за 16 хвілін.

На рахунку 30-гадовага італьянца 11 галоў і 3 дзейсныя перадачы ў 23 матчах.

Яго каманда займае 2-е месца, адстаючы ад «Баварыі» на 4 балы.