Усе навіны

У вышэйшай лізе-2022 удзельнічалі 108 замежнікаў. У сезоне-2021 іх было 142

14 лістапада 2022, 20:13

У чэмпіянаце Беларусі-2022 удзельнічалі 108 замежных футбалістаў. У мінулым сезоне іх было 142.

Дзмітрый Цярэшчанка з «Дняпра» не лічыўся легіянерам – ён мае від на жыхарства ў Беларусі, яшчэ 32 чалавекі праходзілі па-за легіянерскім спісам як грамадзяне Расіі і Казахстана.

Найбольшую колькасць замежнікаў – 12 – выкарыстаў «Шахцёр», 11 – «Энергетык-БДУ», 10 – брэсцкае «Дынама».

Менш за ўсіх замежных футбалістаў задзейнічалі «Дняпро» – 2 чалавекі і «Арсенал» – 3.