Усе навіны

Стасевіч – MVP 9-га тура расiйскай аматарскай медыялігі

14 лістапада 2022, 22:28
2

37-гадовы беларускі паўабаронца Ігар Стасевіч прызнаны найлепшым гульцом 9-га тура расiйскай аматарскай медыялігі.

Паўабаронца, якi гуляе за каманду GOATS, аддаў два асіста ў матчы з Watch TV (3:2) і дапамог сваёй камандзе выйсці ў плэй-оф.

Таксама за GOATS гуляюць экс-футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі Віталь Булыга, Вячаслаў Глеб, Ігар Шытаў i Максiм Жаўнерчык.