Усе навіны

«ПСЖ» усё яшчэ зацікаўлены ў зімовым трансфер Раналду

14 лістапада 2022, 23:41

Нападнік «Манчэстар Юнайтэд» Крышціяну Раналду дагэтуль знаходзіцца ў сферы інтарэсаў «ПСЖ», паведамляе журналіст Фларыян Плетэнбург.

Парыжане ўсё яшчэ зацікаўлены ў пераходзе партугальца зімой. Але дарадца «ПСЖ» Луіш Кампуш занепакоены магчымым трансферам, бо хоча скараціць склад і зрабіць яго маладзейшым.

Таксама «Чэлсі» не супраць падпісаць Раналду, асабліва гэта цікава новаму ўладальніку Тоду Боэлі. Вяртанне Крышціяну у «Спортынг» залежыць ад рашэння «МЮ».