Усе навіны

Ташуеў пра пераход у «Ахмат»: «Выкупіў сябе за суму, якую мне павінны былi выплаціць па кантракце»

16 лістапада 2022, 09:28

Экс-трэнер «Шахцёра» Сяргей Ташуеў распавёў аб сваім пераходзе ў «Ахмат» з РПЛ.

– У пачатку верасня вы яшчэ працавалі ў салігорскім «Шахцёры». Як апынуліся ў «Ахмаце»?

– Пераход з аднаго месца працы на іншае атрымаўся складаным. Я адыграў з «Шахцёрам» у Лізе чэмпіёнаў супраць «Марыбора» і ў Лізе канферэнцый супраць ЧФР «Клуж». У абодвух матчах мы маглі прайсці далей, але ў нас не атрымалася з-за аб'ектыўных прычын. Па-першае, мы амаль месяц былі па-за домам – хатнія матчы гулялі ў Турцыі. Па-другое, здарыліся траўмы цэнтральных абаронцаў.

Пасля вылету з еўракубкаў я вырашыў засяродзіцца на чэмпіянаце. Мы змагаліся за чэмпіёнства, а ўвосень мне патэлефанавалі з «Ахмата». Першая размова была з Ахмедам Айдаміравым і Русланам Газаевым. Ужо потым была сустрэча з Магамедам Даудавым, на якой ён сказаў: «Разбірайся з «Шахцёрам», мы гатовыя».

– Разабраліся?

– Трэніраваць «Ахмат» – мара майго дзяцінства. Я вырас у Грозным і сам гуляў у «Церыку». Перамовы з «Ахматам» прайшлі дастаткова хутка, але вось з боку «Шахцёра» былі цяжкасці з-за таго, што ў мяне быў дзейны кантракт. Лік ішоў на гадзіны, і я ўжо змірыўся з тым, што ў мяне не атрымаецца прыйсці ў «Ахмат». Але ў апошні момант здолеў знайсці кампраміс з прэзідэнтам «Шахцёра», і мая мара спраўдзілася.

– Як дамовіліся?

– Я выкупіў сам сябе – са сваёй кішэні аддаў пэўную суму, якую мне павінен быў выплаціць «Шахцёр» па кантракце, што заставаўся, і забраў яго. Мая мара пераважыла той факт, што расійскі футбол цяпер у ізаляцыі, – распавёў Ташуеў.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com