Усе навіны

Былы прэзідэнт Аргентыны Макры назваў немцаў «вышэйшай расай», калі агучыў фаварытаў ЧС-2022 – ён папрасіў прабачэння

16 лістапада 2022, 09:37
1

Былы прэзідэнт Аргенціны Маўрысіа Макры падзяліўся меркаваннем пра фаварытаў ЧС-2022.

«У футболе вялікая канкурэнцыя. Сярод пяцёркі фаварытаў я назаву Аргентыну.

Відавочна, яшчэ Бразілія і Партугалія, дзе вельмі добрыя футбалісты. У Францыі таксама моцны склад, дзейны чэмпіён свету. Германію таксама ніколі нельга выключаць з гэтага спісу, таму што яны вышэйшая раса, заўсёды гуляюць да канца», – сказаў Макры для TN.

На наступны дзень Макры папрасіў прабачэння за свае словы пра Германію.

«Гаворачы пра чэмпіянат свету па футболе і, відаць, маючы на ​​ўвазе безумоўныя футбольныя навыкі Германіі, я сказаў недарэчную фразу, якая тычыцца горшых жахаў чалавецтва. Таму хачу гэта растлумачыць і папрасіць прабачэння», – напісаў Макры ў твітары.

Ён быў прэзідэнтам Аргентыны з 2015 па 2019 год. Ідэалагічна ён ідэнтыфікуе сябе як умераны цэнтрыст і ліберальны кансерватар сярод правацэнтрыстаў Аргентыны.

Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com