Усе навіны

Леанарда Банучы: «Непрыемна чытаць пра сітуацыю з Раналду. Ён выдатны чалавек»

17 лістапада 2022, 10:31

Абаронца «Ювентуса» Леанарда Банучы адрэагаваў на канфлікт Крыштыяну Раналду і «Манчэстэр Юнайтэд».

«Мне прыкра чытаць аб гэтай сітуацыі. Заўсёды цяжка знаходзіцца ў сістэме, дзе адбываюцца пэўныя рэчы. Але я не ведаю, што там адбылося, не магу ацэньваць. Я правёў з Крыштыяну важныя гады, ён выдатны чалавек. У яго заўсёды адбываецца нешта лішняе», - пракаментаваў Банучы.

Раналду пакінуў «Ювентус» мінулым летам, аформіўшы свой трансфер у «Манчэстэр Юнайтэд».