Усе навіны

Вячаслаў Глеб прапусціць матч расійскай аматарскай медыялігі, бо ў ім не згуляе рэпер T-Killah

17 лістапада 2022, 21:10

Беларускі нападаючы GOATS расійскай аматарскай медыялігі Вячаслаў Глеб не згуляе ў матчы з «Радзімай Медыя».

«Тут даведаўся, што за «Радзіму Медыя» не будзе гуляць найлепшы нападаючы – [расiйскi рэпер] T-Killah. Я, каб зраўняць шанцы каманд на поспех, вырашыў таксама прапусціць гэты матч, буду дапамагаць сваёй камандзе з броўкi.

Я думаю, гэта будзе сумленна, таму жадаю ўсім удачы, але ўсё ж веру, што «Казлы» перамогуць», – сказаў Вячаслаў Глеб.

Матч 1/4 фіналу Медыялігі GOATS – «Радзіма Медыя» адбудзецца 20 лістапада ў 19:30.