Усе навіны

Манэ паспяхова перанёс аперацыю

18 лістапада 2022, 10:17

Форвард «Баварыі» і зборнай Сенегала Садыё Манэ паспяхова перанёс аперацыю, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Футбаліст атрымаў траўму правай малагалёначнай косткі. Падчас аперацыі да яе прымацавалі сухажылле. У бліжэйшы час футбаліст пачне рэабілітацыю. Пра тэрмінф аднаўлення не паведамляецца.

Раней стала вядома, што 30-гадовы гулец прапусціць чэмпіянат свету. Ён атрымаў траўму ў матчы Бундэслігі супраць «Вердэра» (6:1).