Усе навіны

«Баранавічы» не сышлі ў водпуск. Каманда правядзе таварыскі матч 26 лістапада

18 лістапада 2022, 11:26

Прэс-служба «Баранавічаў» паведаміла, што клуб не плануе сыходзіць у адпачынак. Акрамя таго, у каманды запланаваны таварыскі матч на 26 лістапада. Сапернік на гэты момант невядомы.

Нагадаем, што «Баранавічы» занялі апошняе месца ў першай лізе, маючы серыю з 14 паразаў запар.

«У сувязі з перажываннем нашых заўзятараў невялікі каментар ад кіраўніцтва клуба.

Пачынаем з нуля, усім дзякуем за працу ў клубе, але трэба рухацца далей і змяняць вектар. Курс на амаладжэнне, на сваіх выхаванцаў. У водпуск сыходзіць не плануем, працуем з тымі, хто застаўся, і пачынаем праглядаць гульцоў, таварыская гульня плануецца на 26 лістапада. З кім даведаецеся пазней», – гаворыцца ў звароце клуба.