Усе навіны

4 каманды з топ-8 Д3 пагадзіліся прайсцi ліцэнзаванне ў Д2 («Серебряный век»)

18 лістапада 2022, 16:52

Па паведамленні тэлеграм-канала «Серебряный век», з топ-8 каманд другой лiгi Беларусi, якім дашлі лісты ад АБФФ на праходжанне ліцэнзавання ў першую лiгу, пагадзіліся на працэдуру чатыры. Гатовыя прайсцi ў Д2 чэмпiён Д3 «Ніва», вiцэ-чэмпён «Крумкачы», «Вікторыя» з чацвёртага месца і «Жодзіна-Паўднёвае» з пятага.

Па рэгламенце у Д2 праходзяць тры лепшыя каманды Д3, але бронзавы прызёр «Партызан» загаздзя адмовiўся ад павышэння.