Усе навіны

Дзіцячы трэнер: «Трэнер павінен зрабіць так, каб дзіця бегла на заняткі. Дакладна такую ж працу з трэнерамі павінна праводзіць кіраўніцтва»

18 лістапада 2022, 23:39

Беларускі дзіцячы трэнер на ўмовах ананімнасці падзяліўся меркаваннем пра механізмы работы ўзаемадзеяння з кіраўніцтвам.

– Я вось кажу, што трэнер павінен неяк матываваць дзіця хадзіць на трэніроўкі, зацікавіць, зрабіць так, каб юны футбаліст бег на заняткі. Дакладна такую ​​ж працу з трэнерамі павінна праводзіць і кіраўніцтва, умоўна кажучы, дзіцячай школы.

Трэнеры павінны працаваць у такіх умовах, у такім становішчы, пры якім самі будуць жадаць расці разам са сваімі вучнямі. Але зараз у Беларусі выбудавана такая сістэма, пры якой работа дзіцячым трэнерам, па сутнасці, ператвараецца ў руціну, якая ў выніку забівае ўсё жаданне развівацца.

Дык вось што трэба мяняць. Па-першае, гэта падыход кіраўнікоў да працы трэнера, каб праца не ператваралася ў штодзённасць, каб у спецыялістаў не было дня сурка. А другое – гэта выкараняць бязмэтнасць працы. Якім чынам? Як ужо сказаў, матываваць фінансава ў тым ліку. А то ў нас усе спрабуюць барзджэй залезці ў дарослы футбол, каб тамака хоць нейкую капейку зарабіць, – лічыць ён.

Tribuna.com публікуе каментарыі спікераў, якія знаходзяцца ў Беларусі, ананімна для іх бяспекі.