Усе навіны

Упершыню з 1978 года на ЧС не згуляе дзейны ўладальнік «Залатога мяча»

20 лістапада 2022, 14:35

Форвард зборнай Францыі Карым Бензема прапусціць ЧС-2022 з-за траўмы.

Чэмпіянат свету ўпершыню з 1978 года пройдзе без дзейнага ўладальніка «Залатога мяча». На ЧС-1978 не выступіў Алан Сімансан, таму што яго зборная Даніі не кваліфікавалася на турнір.

Пасля гэтага 10 чэмпіянатаў свету запар дзейны на той момант уладальнік прэміі ўдзельнічаў. Гэта былі Карл-Хайнц Руменігэ (Германія, 1982), Мішэль Плаціні (Францыя, 1986), Марка ван Бастэн (Нідэрланды, 1990), Раберта Баджа (Італія, 1994), Раналда (Бразілія, 1998), Майкл Оўэн (Англія, 2002), Раналдыньё (Бразілія, 2006), Ліянель Месі (Аргенціна, 2010), Крыштыяну Раналду (Партугалія, 2014 і 2018).