Усе навіны

Зборная Германіі, нягледзячы на магчымы штраф, настойвае на нашэнні Ноерам капітанскай павязкі One Love

20 лістапада 2022, 15:46

Прадстаўнікі зборнай Германіі на прэс-канферэнцыі перад стартам ЧС-2022 агучылі сваю пазіцыю адносна нашэння капітанскай павязкі One Love, якая будзе сімвалізаваць барацьбу з дыскрымінацыяй.

ФІФА анансавала сваю акцыю з павязкамі, але ў рэлізе федэрацыі не пазначана, што гэтая мера накіравана на падтрыманне роўнасці і асуджэння дыскрымінацыі прадстаўнікоў ЛГБТК+.

Капітан зборнай Германіі Мануэль Ноер збіраецца выходзіць на матчы ЧС з павязкай One Love, а не ад ФІФА. Ён сказаў, што атрымаў падтрымку ад Нямецкага футбольнага саюза, таму не баіцца штрафаў.

«Я чуў рознае пра павязкі. Здаецца, у ФІФА няма дакладнай пазіцыі. Мы выклалі дакладную пазіцыю па гэтых пытаннях. Таму пагляджу, што будзе. Мы зноў каардынуем свае дзеянні на Захадзе, гэта важна. Мы мяркуем, што можам працягваць насіць павязку One Love», – сказаў дырэктар Нямецкага футбольнага саюза Олівер Бірхофф.

Прэзідэнт Нямецкага футбольнага саюза Бернд Ноендорф заявіў, што «асабіста я быў бы цалкам гатовы заплаціць штраф».

Павязку One Love збіраюцца насіць капітаны яшчэ 9 зборных на ЧС-2022.

Германія стартуе на ЧС-2022 матчам супраць Японіі 23 лістапада.

Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com