Усе навіны

Гол Гаўрыловіча дапамог «Валгару» абгуляць махачкалінскае «Дынама» ў расійскім Д2

20 лістапада 2022, 21:19

20 лістапада ў расійскай першай лізе «Валгар», за які гуляе беларускі абаронца Аляксей Гаўрыловіч, атрымаў валявую перамогу над махачкалінскім «Дынама» ў гасцях – 2:1.

Беларус запісаў на свой рахунак гол, які дапамог камандзе з Астрахані зраўняць лік у матчы. Гаўрыловіч адыграў увесь матч. Яшчэ адзін беларус у складзе «Валгара» Мікіта Капленка правёў матч на лаўцы запасных, а Ілля Рашчэня не патрапіў у заяўку на гульню.

У гэтым сезоне першай лігі Гаўрыловіч згуляў 13 матчаў, адзначыўшыся 1 голам.

«Валгар» ідзе 8-м у табліцы расійскай Д2.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com