Усе навіны

Трэнер Ірана Кейруш: «Гэтае пакаленне Англіі – наймацнейшае з 1966 года»

21 лістапада 2022, 13:01

Галоўны трэнер зборнай Ірана Карлуш Кейруш падзяліўся чаканнямі ад матча з Англіяй у першым туры ЧС-2022.

«Гэта найважнейшы матч у нашым жыцці. Па-першае, таму, што ён наступны. Па-другое, таму, што гэта ўнікальная магчымасць. Нават для мяне, у якога за плячыма 200 з лішнім гульняў на ўзроўні зборных.

Але гэта першая для мяне магчымасць сустрэцца з Англіяй. Для большасці нашых футбалістаў гэта выдатны шанц, сапраўдны падарунак. Згуляць з Англіяй ці Германіяй, улічваючы каляндар міжнародных матчаў, амаль немагчыма.

Новае пакаленне, якое Гарэт Саўтгейт узяў з сабой на ЧС-2022, магчыма, самае таленавітае і моцнае з 1966 года. Гэта вельмі прагматычная каманда і таму вельмі небяспечная», – сказаў Кейруш.

Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com