Усе навіны

Трыбуны асвісталі гімн Ірана, футбалісты нацыянальнай каманды не спявалі яго

21 лістапада 2022, 16:20

Трыбуны стадыёна імя шэйха Халіфы ў Эр-Раяне асвісталі гімн Ірана перад стартам матча з Англіяй на ЧС-2022.

Футбалісты ж іранскай зборнай гімн не спявалі. Верагодна, гэта можа быць жэстам пратэсту супраць палітыкі ўладаў у краіне датычнай правоў чалавека.

Нагадаем, што перад стартавым свістком таксама ўзніклі праблемы з трапленнем балельшчыкаў на стадыён – дадатак ФІФА меў праблемы з праверкай электронных білетаў.

Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com