Усе навіны

У чэмпіянаце Беларусі плануюць зменшыць заробкi

21 лістапада 2022, 18:56
2

Як стала вядома Tribuna.com, у сезоне-2023 АБФФ плануе ўсталяваць максімальныя заробкі для гульцоў вышэйшай лігі на ўзроўні 4-5 тысяч рублёў. Па цяперашнім курсе гэта складае каля 1500-2000 долараў.

Новыя ліміты не будуць распаўсюджвацца на футбалістаў, якія за апошнія два гады правялі не менш за палову матчаў нацыянальнай зборнай. Такія спартсмены па-ранейшаму будуць атрымліваць крыху больш за 16 тысяч рублёў.

Раней максімальны заробак для гульцоў чэмпіянату Беларусі складаў 8 тысяч рублёў без уліку прэміяльных.