Усе навіны

Букаё Сака: «Зборная Англіі паказала ўсім, наколькі мы моцныя і чаго мы можам дасягнуць»

21 лістапада 2022, 19:13

Вінгер зборнай Англіі Букаё Сака пракаментаваў перамогу над Іранам (6:2) у матчы 1-га тура групавога турніру ЧС-2022.

«Я не магу апісаць свае адчуванні. Гэта неверагодна. Я вельмі шчаслівы і ганаруся. Мы перамаглі, таму гэта асаблівы дзень. Нам патрэбен быў добры старт. Мы не паказвалі сваю найлепшую гульню перад турнірам. Было шмат размоў і спекуляцый наконт нашай формы, але мы паказалі, наколькі мы моцныя і чаго можам дасягнуць.

Выдатна, што мы атрымалі перамогу, знаходзячыся пад такім ціскам. Але нам трэба быць стабільнымі. Праз некалькі дзён новая гульня, і мы зноў мусім перамагаць. Я знаходжуся ў добрым месцы. Адчуваю падтрымку балельшчыкаў, трэнерскага штаба і партнёраў. Гэта ўсё, што мне трэба», – сказаў Сака.

Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com