Усе навіны

Экс-трэнер брэсцкага «Дынама» Лічка адмовіў «Краснадару»

21 лістапада 2022, 20:56
1

Галоўны трэнер «Арэнбурга» Марцел Лічка не збіраецца зімой пакідаць клуб.

Як паведамляе «РБ Спорт», 45-гадовы экс-трэнер брэсцкага «Дынама» прыняў рашэнне застацца ў камандзе, нягледзячы на цікавасць з боку «Краснадара».

«Быкі» зрабілі чэшскаму трэнеру шчодрую прапанову, але яна была адхіленая. Аб намеры працягнуць працу з «Арэнбургам» Лічка аб'явіў футбалістам на мінулых выходных.