Усе навіны

Фрэнк Лэмпард: «Спрабаваў падпісаць Белінгема і Райса, калі быў у «Чэлсі»

21 лістапада 2022, 22:16

Галоўны трэнер «Эвертана» Фрэнк Лэмпард падзяліўся думкамі аб Джудзе Белінгеме, які гуляе за Англію на ЧС-2022.

«Беллінгем мае вырашальнае значэнне для Англіі – выбітны талент. Ён больш вопытны і таленавіты за свой узрост. Ён ужо гуляе на топ-узроўні.

Насамрэч я спрабаваў падпісаць яго, калі быў у Чэлсі. Нажаль, гэтага не адбылося, але я жадаў падпісаць яго і Дэклана Райса. Верагодна, гэтая пара будзе складаць паўабарону Англіі падчас турніру.

Ёсць шмат чаканняў, таму нам давядзецца быць асцярожней адносна Джуда. Але тое, як ён гуляе – у гэтым сапраўдная сталасць. Яго мала што збянтэжыць, таму чакаю, што ён правядзе добры турнір. Гэта таленавітая каманда. Мы павінны шанаваць і вітаць Гарэта за тое, што ён зрабіў на гэтай пасадзе.

Мы ўсе заўзятары Англіі і жадаем прайсці доўгі шлях на ЧС. Калі мы набярэм імпульс, пройдзем групу, упэўнены, што ў іх дастаткова таленту, каб апраўдаць чаканні», – сказаў Лэмпард.