Усе навіны

Бэйл забіў першы мяч зборнай Уэльса на чэмпіянаце свету за 64 гады

22 лістапада 2022, 08:32

Форвард зборнай Уэльса Гарэт Бэйл вызначыўся ў матчы ЧС-2022 супраць ЗША (1:1).

Футбаліст зраўняў лік з пенальці на 82-й хвіліне. Гэта быў першы гол валійцаў на чэмпіянатах свету за 64 гады.

Апошні раз каманда гуляла на чэмпіянаце свету ў 1958 годзе. Тады яна дайшла да 1/4 фіналу, дзе саступіла Бразіліі (0:1).

Аўтарам апошняга гола зборнай Уэльса на чэмпіянатах свету да гэтага часу быў Тэры Медуін.

Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com