Усе навіны

Флік, Саўтгейт і Дэшам – самыя высокааплатныя трэнеры на ЧС-2022, менш за ўсіх атрымлівае коуч зборнай Туніса

23 лістапада 2022, 08:33

Галоўны трэнер зборнай Германіі Ханс-Дзітэр Флік – самы высокааплатны коуч на ЧС-2022, паведамляе Diario Sport.

Немец зарабляе 6,5 млн. еўра за год. Другі ў спісе Гарэт Саўтгейт з 5,8 мільёнамі, трэці - Дзідзье Дэшам, які атрымлівае 3,8 млн еўра.

Самы нізкі заробак у трэнера зборнай Туніса Джалеля Кадры – 130 тысяч еўра ў год.

Рэйтынг заробкаў трэнераў на ЧС-2022 (у мільёнах еўра ў год):

1. Хансі Фліка – 6,5 (Германія)

2. Гарэт Саўтгейт – 5,8 (Англія)

3. Дзідзье Дэшам – 3,8 (Францыя)

4. Тытэ – 3,6 (Бразілія)

5. Луі ван Гаал – 2,9 (Нідэрланды)

6. Херарда Марціна – 2,9 (Мексіка)

7. Ліянэль Скалоні – 2,6 (Аргенціна)

8. Фелікс Санчэс Бас – 2,4 (Катар)

9. Фернанду Сантуш – 2,25 (Партугалія)

10. Мурат Якін – 1,6 (Швейцарыя)

...

30. Рыгабер Сонг – 0,34 (Камерун)

31. Аліу Сісе – 0,31 (Сенегал)

32. Джальель Кадры – 0,13 (Туніс)