Усе навіны

Балановіч пра выхад «Макслайна» у Д1: «Мне 35 гадоў, у мяне слёзы – я вывеў каманду з першай лігі ў вышэйшую. Абавязкова яшчэ буду гуляць»

23 лістапада 2022, 12:58
1

Капітан «Макслайна» Сяргей Балановіч пракаментаваў выхад каманды ў вышэйшую лігу па выніках двух стыкавых матчаў з «Арсеналам».

– Мы ўсё можам. Каманда проста супер. З «Арсеналам» была валявая перамога. Першая гульня была цяжкая – прайгралі 2:3. Але яшчэ па другім тайме першай гульні было зразумела, што мы не слабейшыя за «Арсенал». І ў другім матчы хлопцы выклаліся.

Мне 35 гадоў, у мяне слёзы – я вывеў каманду з першай лігі ў вышэйшую. У мяне ў кар'еры было і чэмпіёнства, і Кубак, і з другой лігі ў першую выходзіў, а вось зараз з першай лігі ў вышку выйшлі.

– Вы яшчэ будзеце гуляць?

– Абавязкова буду гуляць. Бачыце ж, што ўсё атрымліваецца, усё добра, – сказаў Балановіч.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com